Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буш і Кэры: краіна мае патрэбу у адзінстве


БОСТАН. Сэнатар Джон Кэры, выступаючы у сваёй рэзыдэнцыі ў Бостане, паведаміў, што павіншаваў Буша зь перамогаю.

(Кэры:) -- Сёньня раней я гаварыў з прэзыдэнтам Бушам і я перадаў яму і Лоры мае віншаваньне зь іхнай перамогай. У нас была добрая размова, і мы гаварылі аб небясьпецы расколу грамадзтва ў нашай краіне і страшэнна моцнай патрэбе адзінства, адзінай глебы, адзінага дарогі. Сёньня, я спадзяюся, мы пачалі ацаленьне.

Джордж Буш у афіцыйнай прамове пасьля перамогі падзякаваў сваім прыхільнікам за тое, што дапамаглі яму яшчэ на чатыры гады застацца на пасадзе. “Рэкордная колькасьць выбарцаў пайшлі да урнаў і заваявалі гістарычную перамогу ва ўчарашніх прэзыдэнцкіх выбарах”, -- сказаў Джордж Буш. Ён таксама заклікаў нацыю да адзінства.
XS
SM
MD
LG