Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветныя лідэры віншуюць прэзыдэнта Буша зь пераабраньнем


RFE/RL Сусьветныя лідэры сёньня віншуюць прэзыдэнта Буша зь пераабраньнем на другі тэрмін. Канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр паведаміў, што “цёпла павіншаваў” Джорджа Буша і выказаў надзею на пасьпяховае супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі Амэрыкі.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін таксама вітаў перамогу Буша.

(Пуцін: ) “Буш праявіў сябе як моцны палітык, як пасьлядоўны чалавек і чалавек моцнага характару. Ён надзейны і прагназаваны партнэр”.

Міністар замежных справаў Францыі Мішэль Барньё сказаў, што Францыя будзе працаваць з амэрыканскай адміністрацыяй, каб “аднаўляць і наладжваць транс-атлянтычныя дачыненьні”.

Старшыня Эўрапейскай камісіі Рамана Продзі, які пакідае сваю пасаду, заявіў, што Эўропа будзе далей працаваць, каб узмацніць сяброўскія сувязі й супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі.

Прэм’ер-міністар Гішпаніі Хасэ Радрыгес Запатэра сказаў, што яго ўрад хоча “эфэктыўна і канструктыўна” супрацоўнічаць з адміністрацыяй Джорджа Буша.

Генэральны сакратар ААН Кофі Анан павіншаваў Буша і заабавязаўся шчыльна супрацоўнічаць зь ім у вырашэньні міжнародных праблемаў.

Палестынскі лідэр Ясір Арафат, які цяпер ляжыць у шпіталі ў Парыжы, таксама накіраваў Джорджу Бушу віншаваньне й выказаў надзею, што амэрыканскі прэзыдэнт прынясе мір на Блізкі Ўсход.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG