Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Кароль: “Гэта перамога таго курсу, які Буш праводзіў папярэднія чатыры гады”


Міхал Стэльмак, Менск Вось якое меркаваньне з нагоды перамогі Джорджа Буша на выбарах выказаў намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Аляксей Кароль.

(Кароль: ) “Перамога Буша па сутнасьці азначае перамогу таго унутрыпалітычнага і замежнапалітычнага курсу, які праводзіў Буш свае папярэднія чатыры гады. Безумоўна, будуць унесеныя ў яго і пэўныя карэктывы. Што тычыцца курсу Амэрыкі ў дачыненьні да Беларусі, то Буш прадэманстраваў якраз падчас гэтай выбарчай кампаніі свае адносіны, падпісаўшы “Акт пра дэмакратыю ў Беларусі”. І я думаю, што ў адносінах да Беларусі вось гэтая лінія на падтрымку дэмакратычных сілаў, на падтрымку палітыкі, якая б дапамагла Беларусі стаць на шлях дэмакратызацыі будзе ўзмоцненая”.
XS
SM
MD
LG