Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антончык: “Перамога Буша – для Беларусі гэта вельмі добра”


Міхал Стэльмак, Менск А вось што мяркуе з нагоды перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША Джорджа Буша вядомы актывіст дэмакратычнага руху Беларусі, дэпутат вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Сяргей Антончык.

(Антончык: ) “Я думаю, што з пункту гледжаньня палітыкі стаўленьне да Беларусі не зьменіцца. Гэта вельмі добра. Дастаткова жорстка ставіцца адміністрацыя Буша да гэтых рэчаў, якія адбываюцца на Беларусі. Таму я лічу, што вельмі добра, што Буш перамог. Тое, што быў прыняты “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”, гэта паказвае на тое, што перамога Буша для Беларусі – гэта вельмі добра. Я шчыра кажучы “балеў” за тое, каб перамог Буш. Таму што адміністрацыя Буша будзе больш жорстка ставіцца да Расеі ў першую чаргу. У тым сэнсе, што будзе больш эфэктыўна ўзьдзейнічаць на Маскву ў яе адносінах да Беларусі. Я на гэта разьлічваю. Таму што тэрарызм зьяўляецца там, дзе заканчваецца дэмакратыя. Таму што наша краіна, якая вельмі хутка ідзе ад дэмакратыі ў таталітарызм, і таму змаганьне з тэрарызмам раней ці пазьней будзе зьяўляцца і змаганьнем за дэмакратыю ў Беларусі, ва Ўкраіне й Расеі”.
XS
SM
MD
LG