Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пётра Краўчанка: “Можна павіншаваць амэрыканскі народ з выбарам”


Альгерд Невяроўскі, Менск Абраньне Джорджа Буша на прэзыдэнта ЗША камэнтуе былы міністар замежных справаў Беларусі Пётар Краўчанка.

(Краўчанка: ) “Можна павіншаваць амэрыканскі народ з выбарам. Што тычыцца як гэта будзе спрыяць, ці не спрыяць Беларусі, то, па-першае трэба ўлічваць, што менавіта Буш падпісаў некаторыя дакумэнты, якія тычацца абмежаваньняў у адносінах да правячага рэжыму. І мне здаецца, што Буш будзе дастаткова пасьлядоўна праводзіць гэтыя дакумэнты ў жыцьцё. Але ўвогуле я гаварыў, што палітыка Буша адносна Беларусі гэта падарунак кіруючаму рэжыму. Бо амэрыканская адміністрацыя не рабіла ніякіх рашучых крокаў каб дастаткова сур’ёзна ўплываць на дэмакратызацыю Беларусі”.
XS
SM
MD
LG