Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры прызнаў сваю паразу на выбарах у ЗША


БОСТАН. Толькі што прэсавая сакратарка штабу Джона Кэры Стэфані Катэр заявіла, што Кэры патэлефанаваў Джорджу Бушу і прызнаў сваю паразу ў выбарах на пасаду прэзыдэнта. Афіцыйная заява Джона Кэры ў гэтай справе чакаецца а 20-й гадзіне паводле менскага часу. Раней кіраўнік справаў Белага Дому Эндру Кард заявіў, што перамога Буша ў выбарах відавочная, нягледзячы на няпэўную сытуацыю з галасамі ў штаце Агайо. (Кард) “У Агайа прэзыдэнт Буш перамагае з адрывам у амаль 140 тысячаў галасоў. Мы атрымалі з гэтага штату інфармацыю, што мы апярэдзіць Джорджа Буша ўжо статыстычна немагчыма, нягледзячы нават калі ўлічыць бюлетэні выбаршчыкаў, чыя рэгістрацыя пакуль не пацьверджаная”. У Агайо ёсьць 175 тысячаў бюлетэняў ад выбаршчыкаў, чыя рэгістрацыя ў выбарчых акругах гэтага штату пакуль не пацьверджаная. Рэспубліканцы захавалі кантроль у Сэнаце і ў Палаце Прадстаўнікоў амэрыканскага Кангрэсу.
XS
SM
MD
LG