Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША чакаюць на вынікі галасаваньня са штату Агайа


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнікі Белага Дому заяўляюць, што ўпэўненыя ў тым што ва ўчорашніх выбарах перамог цяперашні прэзыдэнт Джордж Буш. Да часу, пакуль не высьветленая сытуацыя ў Агайо, ніводзін кандыдатаў – ні Буш ні Кэры – ня могуць прыпісаць 20 галасоў сябраў калегіі выбаршчыкаў з гэтага штату на свой рахунак, што зрабіла б кожнага зь іх пераможцам. Цяпер Джордж Буш мае 254 галасы сябраў калегіі выбаршчыкаў а Джон Кэры – 252. Кіраўнік справаў Белага Дому Эндру Кард заявіў, што перамога Буша ў Агайо відавочная: (Кард) “У Агайа прэзыдэнт Буш перамагае з адрывам у амаль 140 тысячаў галасоў. Мы атрымалі з гэтага штату інфармацыю, што мы апярэдзіць Джорджа Буша ўжо статыстычна немагчыма, нягледзячы нават калі ўлічыць бюлетэні выбаршчыкаў, чыя рэгістрацыя пакуль не пацьверджаная”. У Агайо ёсьць 175 тысячаў бюлетэняў ад выбаршчыкаў, чыя рэгістрацыя ў выбарчых акругах гэтага штату пакуль не пацьверджаная. Між тым кандыдат на пасаду віцэ-прэзыдэнта ў камандзе Джона Кэры - Джон Эдўардз заявіў, што Дэмакраты не прызнаюць сваёй паразы пакуль ня скончыцца падлік галасоў у штаце Агайо. (Эдўардз) “Мы з Джонам Кэры паабяцалі амэрыканскаму народу, што ў часе гэтых выбараў улічаны будзе кожны голас” Пасьля падліку 99% бюлетэняў, Буш атрымаў 51% галасоў, а Кэры – 49%. Рэспубліканцы захавалі кантроль у Сэнаце і ў Палаце Прадстаўнікоў амэрыканскага Кангрэсу.
XS
SM
MD
LG