Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хамід Карзай абвешчаны пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў у Аўганістане


КАБУЛ. Хамід Карзай, у часе адмысловай цырымоніі ў Кабуле, абвешчаны пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў, што адбыліся ў мінулым месяцы ў Аўганістане. Перад гэтым былі разгледжаныя ўсе скаргі на парушэньні выбарчага працэсу, якія, як вырашыла адмысловая камісія, што складалася зь міжнародных экспэртаў, ня мелі значнага ўплыву на вынік галасаваньня. Канадзец Крэг Джонс - сябра трохасабовай камісіі ў справе дасьледаваньняў парушэньняў на выбарах, заявіў: (Джонс) “”Прэзыдэнцкія выбары 2004 году ў Аўганістане прайшлі ў адносным спакоі і ў бясьпечнай абстаноўцы, пры вялікай актыўнасьці выбаршчыкаў, а таксама вялікім энтузіязьме і рэальным удзеле жанчынаў”. У часе выбараў Карзай атрымаў 55% галасоў, што дазволіла яму перамагчы ў першым туры.
XS
SM
MD
LG