Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Косаве перамагла Дэмакратычная ліга Косава


ПРЫШЦІНА. Апошнія вынікі выбараў у Косае, што сталі вядомыя сёньня, пацьвердзілі, што партыя косаўскага прэзыдэнта Ібрагіма Руговы – Дэмакратычная Ліга Косава - выйграла выбары, але атрымала недастаткова галасоў каб кіраваць правінцыяй самастойна. Прадстаўнікі АБСЭ, пасьля паўторнага падліку галасоў, заявілі, што Дэмакратычная Ліга Косава атрымала 47 месцаў у парлямэнце са 120-ці. 30 мандатаў атрымала Дэмакратычная партыя Косава, якую ўзначальвае былы лідэр альбанскіх паўстанцаў Хашым Тхачы. Стотысячная сэрбская меншасьць байкатавала выбары, аднак, паводле закону, ёй і так гарантаваныя 10 месцаў у парлямэнце.
XS
SM
MD
LG