Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Хойніках увялі дадактовую плату за “інфраструктуру” – зборы з насельніцтва на асьвятленьне вуліцаў


Казімер Яноўскі, Хойнікі У заражаным радыяцыяй райцэнтры Хойнікі мясцовыя ўлады, апрача існых падаткаў, увялі грашовы збор з жыхароў на асьвятленьне гарадзкіх вуліцаў.

У квітках на аплату камунальных паслугаў жыхароў Хойнікаў зьявіўся дадатковы радок — “Інфраструктура”. Рашэньне на гэты конт з падачы выканкаму прыняла сэсія райсавету. Цягам году кожны гаспадар камунальнай кватэры ці прыватнага дому забавязаны заплаціць на інфраструктуру 9 тысяч рублёў. Сабраныя грошы ідуць прадпрыемству “Камунальнік” на асьвятленьне гарадзкіх вуліцаў, набыцьцё электралямпачак, ліхтароў ды іншага.

Распавядае загадчыца камунальнага аддзелу райвыканкаму Тацяна Протчанка:

(Протчанка: ) “У нас горад стаў больш сьветлым. Я лічу, што гэта добрая справа для народу”.

Народ тым часам без асаблівага энтузіязму ўспрыняў падобны клопат, асабліва маламаёмныя гараджане. Гаворыць пэнсіянэр з вуліцы Карла Маркса Аркадзь Золатаў:

(Золатаў: ) “Навошта зь людзей браць? Я не хачу плаціць!”

Адзінокая пэнсіянэрка Маіна Карась з вуліцы Калесьніка распавяла:

(Карась: ) “Людзі ня плацяць — выкрэсьліваюць. Усе абураліся, у камунгас хадзілі. Выкрэсьлілі, не плацілі. Прыйшла новая паперка, зноў уключылі тую ж суму. А я неплатаздольная”.

У наступным годзе, паводле інфармацыі камунальнага аддзелу, улады мяркуюць зьбіраць грошы ў жыхароў на ўпарадкаваньне вуліцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG