Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Міністэрстве замежных справаў Беларусі чакаюць афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША, каб даць сваю ацэнку


Алесь Дашчынскі, Менск Прадстаўнікі прэзыдэнцкай адміністрацыі таксама пакуль ухіляюцца ад камэнтароў.

Намесьнік начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Руслан Есін патлумачыў, што беларускі МЗС пакуль не гатовы для ацэнак вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША.

(Есін: ) “Калі афіцыйна выбарчая камісія паведаміць, тады мы пракамэнтуем. Так што, пакуль афіцыйна ня будзе, будзем трымаць паўзу. Мы чакаем вынікаў”.

Устрымліваюцца ад камэнтароў таксама ў прэзыдэнцкай адміністрацыі. Пакуль выказваюцца толькі дэпутаты. Старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў Аляксей Ваганаў заявіў:

(Ваганаў: ) “Любы прэзыдэнт, няхай будзе абраны Буш ці Кэры, павінен нармальна наладжваць адносіны з нашай краінай, як і мы зь імі будзем старацца наладжваць такія стасункі. Мы адкрытыя для таго, каб весьці дыялёг са Злучанымі Штатамі ў справе нармалізацыі нашых адносінаў”.

Меркаваньне старшыні камісіі Палаты Ігара Калярова пра Джорджа Буша і Джона Кэры, — ці чакаецца паляпшэньне ў беларуска-амэрыканскіх адносінах?

(Каляроў: ) “Погляды іх прыкладна аднолькавыя. Я думаю, у любым выпадку і Буш зразумее, што нельга ігнараваць краіну, якая знаходзіцца ў цэнтры Эўропы, таму ў любым выпадку я перакананы, што паляпшэньне будзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG