Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынаходка, вынаходзтва, вынаходніцтва


Юрась Бушлякоў, Менск Новая перадача сэрыі "Жывая мова".

Як называем тое, што вынайдзена, што стала вынікам творчай працы вынаходніка? У сучаснай моўнай практыцы раз-пораз чуем, напрыклад, пра новыя вынаходніцтвы, але ці правільна гэта, ці выпадае менаваць нешта вынайдзенае вынаходніцтвам?

Беручы пад увагу слоўнікавыя нормы, не выпадае. Вынаходніцтва – гэта дзейнасьць вынаходнікаў. І вынікам такой дзейнасьці становяцца вынаходкі. Прыкладам, друкарскі станок – вынаходка немца Ёгана Гутэнбэрга, а шматступеневая ракета – вынаходка беларуса Казіміра Семяновіча. Дакладней кажучы, Семяновіч у XVII стагодзьдзі апісаў тую ракету, займаўся яе вынаходзтвам. Вынаходзтвам называем па-беларуску працэс, які вядзе да зьяўленьня вынаходкі: скажам, вынаходзтва праса, ровара, тэлевізара. Слова вынаходзтва ўжываецца ў сучаснай мове й як сынонім вынаходкі – такое ўжываньне санкцыянаванае слоўнікамі.

Стараймася толькі ня блытаць вынаходкі з вынаходніцтвам. Вынаходка – вынік вынаходзтва нечага, вынаходніцтва – тое, чым вынаходнікі (вынаходцы) займаюцца. Гаворым, напрыклад, пра новыя важныя вынаходкі, пра гісторыю разьвіцьця вынаходніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG