Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Менску: “Як паўплываюць вынікі выбараў у ЗША на беларуска-амэрыканскія стасункі?”


Ганна Соусь, Менск Апытаньне ў Менску: “Як паўплываюць вынікі выбараў у ЗША на беларуска-амэрыканскія стасункі?”

(Карэспандэнтка: ) “Як, на вашую думку, паўплываюць вынікі выбараў у ЗША на беларуска-амэрыканскія стасункі?”

(Спадар: ) “Ніяк не паўплываюць. Якім бы ні быў прэзыдэнт, ніякіх ня будзе стасункаў. Ужо ж была нейкая заява з боку Амэрыкі пра тое, што ня будзе ніякіх эканамічных дачыненьняў. Такім чынам, хто б ні быў прэзыдэнтам, усё так і будзе”.

(Спадар:) “Напэўна, дрэнна, таму што нашага прэзыдэнта там ня любяць. Таму будзе хутчэй горш, чым лепей”.

(Спадарыня: ) “А што зьменіцца? Палітыка супраць нас так і будзе працягвацца”.

(Спадар: ) “Думаю, што не паўплывае. Краіна наша моцная ў эканоміцы, у стратэгіі, у войску”.

(Спадарыня: ) “Думаю, што ЗША не павінны нават дакранацца да нас. Беларусь — самастойная краіна. Чаму яны ўмешваюцца ў нашыя справы?”

(Спадар: ) “Я думаю, што ніяк не паўплывае. Палітыка Беларусі не зьмянілася, яшчэ горш стала. А паколькі стасункі ўжо былі сапсаваныя, то Беларусі лепшага чакаць ня прыйдзецца. Дадам, што там усё ж прайшлі сапраўдныя выбары — адрозна ад нас”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, што ніяк. Як усё было, так усё тое самае й застанецца”.

(Спадар: ) “З амэрыканцамі, на маю думку, ніхто моцна не сябруе. У іх свая палітыка, у іх свая агрэсія ў дачыненьні да нас, да нашых людзей. Яны навязваюць сваю волю. Думаю, што нічога новага ў стасунках ня будзе, незалежна ад таго, хто пераможа на выбарах”.

(Спадар: ) “Наўрад ці неяк паўплываюць. Што той, што гэты — стасункі будуць аднолькавыя. Можа, “размочаць”, а можа, і не “размочаць” нас”.

(Спадар: ) “А што павінна зьмяніцца? У нас нешта зьмянілася? У ЗША, прынамсі, нічога не зьмянілася. Чаму павінны зьмяніцца нашы стасункі з амэрыканцамі?”

(Спадар: ) “Я б хацеў, каб перамог Кэры. Тады, магчыма, нашыя ўзаемадачыненьні былі б больш моцнымі, чым пры Бушы”.

(Спадарыня: ) “Мне падаецца, што адмысловых стасункаў у нас з ЗША ніколі не было. Расея — іншая справа… А хто там, Буш альбо Кэры, думаю, што на нас ніяк не адаб’ецца”.
XS
SM
MD
LG