Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 3 лістапада


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 3 лістапада.

“Звязда”, 1934 год. Пра афармленьня Менску да 17-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі:

“Пляц Волі аформлены на тэму “Соцыялістычнае будаўніцтва за 17 год у СССР”. На плошчы ўстанаўляецца шар — земная куля, дзе на адной шостай частцы будзе паказана сетка пабудаваных буйных фабрык і заводаў за 17 год. Над шарам будзе ўзнят чырвоны сцяг з лозунгам “СССР — бацькаўшчына працоўных усяго свету”. Дом гарадскога совета афармляецца на тэму “Менскі раён на ўсесаюзнай чырвонай дошцы”. У малюнках і дыяграмах будзе паказана змычка горада з новай соцыялістычнай вёскай”.

“Бацькаўшчына”, 1954 год:

“Яшчэ вялікі князь маскоўскі Зьмітры Данскі зьіначыў заснаваны Крывічамі Клічаў на Асташкаў… Ідучы пазьней сьледам расейскага царызму, расейскі бальшавізм зьмяніў Менск на Мінск, Парэчча на Дзямідаў, Ігумен на Чэрвень, Раманава на Ленін, Койданава на Дзяржынск, Вызну на Чырвоную Слабаду, Князь або Жыд на Чырвонае, Прапойск на Слаўгарад і г.д. У сувязі з калектывізацыяй і асабліва з прычыны ўзбуйненьня калгасаў зьніклі дзесяткі тысячаў беларускіх вёсак разам з сваймі часта густа паэтычнымі назовамі, набыўшы імёны Варашылава і Кірава, Гусарава і Патолічава, Панамарэнкі і Цанавы… У БССР гэтыя зьмены набылі асабліва зьдзеклівы характар”.

“Белорусская деловая газета”, 1994 год. Юры Дракахруст піша:

“Інтэлігенцыя, якая вараціла нос ад заскарузлай рыторыкі дырэктара саўгасу, цяпер, крыху сумеўшыся, прызнаецца ў любові да навасьпечанага рэфарматара. Але й народ, нібыта “падмануты”, не сьпяшаецца расчароўвацца ў сваім куміры. Заднім чыслом можна сказаць, што на выбарах ён прагаласаваў не за словы і абяцанкі, а за стыль, паверыўшы ня “Сашу”, а ў “Сашу”. Так што першыя 100 дзён свайго прэзыдэнцтва Лукашэнка меў выключна ўдзячныя палітычныя і сацыяльныя ўмовы для дзейнасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG