Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З лістапада 1882 году нарадзіўся Якуб Колас


Ул. інф. Што адбывалася ў Беларусі і ў сьвеце 3 лістапада

3 лістапада 1937 году ў СССР карныя органы расстралялі заходнебеларускіх палітыкаў. Вязьні польскай турмы Максім Бурсевіч і Павал Валошын былі абмененыя паводле савецка-польскай дамовы пра абмен палітзьняволенымі і такім чынам трапілі ў Савецкі Саюз, дзе былі арыштаваныя ўжо савецкімі органамі і засуджаныя на 10 гадоў катаргі – але не пасьпелі адбыць і часткі тэрміну, як паводле новага прысуду іх расстралялі.

3 лістапада ў 1845 годзе нарадзіўся Зыгмунд Глогер, археоляг, этнограф і гісторык. Глогер дасьледаваў помнікі каменнага веку на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Літвы. Выдаў некалькі фальклёрных зборнікаў, у аснове якіх – сабраны ў Беларусі матэрыял. У 1893 годзе ў Варшаве дасьледчык надрукаваў кнігу беларускага гумару “Торба сьмеху”.

3 лістапада 1880 году прыйшоў на сьвет Канстанцін Пушкарэвіч, філёляг, дасьледчык беларускай літаратуры, гісторык, перакладчык, які жыў і працаваў збольшага ў Расеі. Пушкарэвіч удзельнічаў у працы Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі ў 1912 годзе, быў адным з арганізатараў беларускага навукова-літаратурнага таварыства студэнтаў Петраградзкага ўнівэрсытэту ў 1917-м. Пераклаў на расейскую мову аповесьць Зьмітрака Бядулі “Салавей” і зборнік апавяданьняў Цішкі Гартнага “Трэскі на хвалях”. Пасьля сьмерці беларускага мовазнаўца Эпімаха-Шыпілы захоўваў ягоны багаты асабісты архіў, які пасьля быў перададзены ў Дзяржаўны архіў БССР.

З лістапада нарадзіўся Якуб Колас. Адбылося гэта ў 1882 годзе ў вёсцы Акінчыцы пад Стоўпцамі. Якуб Колас – народны паэт Беларусі, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры й беларускай літаратурнай мовы. Колас – аўтар вядомых кожнаму беларусу са школы паэмаў “Новая зямля” і “Сымон музыка”.

3 лістапада 1941 году пакінуў гэты сьвет іншы клясык беларускай літаратуры, Зьмітрок Бядуля. Ён памёр ад інфаркту ў цягніку, які вёз яго ў эвакуацыю ў Ташкент.

З лістапада 1933 году ў Менску была адкрытая трамвайная лінія, якая злучала цэнтар гораду з Кальварыяй. Такім чынам заходняя частка сталіцы атрымала новы імпульс да разьвіцьця.
XS
SM
MD
LG