Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арганізацыя "Care" просіць захопнікаў вызваліць закладніцу Маргарэт Хасан


СЫДНЭЙ. Дабрачынная арганізацыя "Care" ізноў зьвярнулася да прадстаўнікоў ірацкай узброенай групоўкі, якая захапіла ў закладніцы кіраўніцу ірацкай філіі "Care" Маргарэт Хасан, з просьбай вызваліць яе. Прадстаўнікі аўстралійскай філіі дабрачыннай арганізацыі заявілі, што іншыя супрацоўнікі былі шакаваныя тым, у якім стане яна знаходзіцца. Учора тэлеканал "Аль-Джазіра" перадаў відэастужку з запісам заявы прадстаўнікоў групоўкі, якія пагражалі перадаць Маргарэт Хасан групоўцы пад кіраўніцтвам Абу Мусабы Аз-Заркаві, калі Брытанія цягам 48 гадзінаў ня выведзе свае войскі зь Іраку. “Аль-Джазіра” перадала толькі кавалак відэастужкі. У другой частцы – заява самой Марагрэт Хасан, аднак прадстаўнікі тэлеканалу адмовіліся выпускаць гэты запіс у эфір праз цяжкі псыхічны стан, у якім знаходзіцца жанчына.
XS
SM
MD
LG