Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарльз Джэнкінс прызнаны вінаватым у дэзэртырстве


ТОКІЁ. Сэржант амэрыканскага войска 64-гадовы Чарльз Джэнкінс быў прызнаны вінаватым у дэзэртырстве з войска ў КНДР. На судзе Джэнкінс прызнаў, што асэнсавана перайшоў на бок Паўночнай Карэі, каб запабегчы адпраўцы ў Віетнам. У часе паседжаньня ваеннага трыбуналу Джэнкінс пагадзіўся з тым, што дапамагаў ворагу, таму што цягам 80-х гадоў выкладаў ангельскую мову жыхарам Паўночнай Карэі. Ён таксама здымаўся ў прапагандысцкіх антыамэрыканскіх фільмах. У 1980 годзе Джэнкінс пабраўся шлюбам зь японкай Хітомі Сога, якая была выкрадзеная паўночнакарэйскай агентурай. Сога пэўны час таму вярнулася дамоў, пасьля доўгіх перамоваў дазволілі выехаць таксама Джэнкінсу зь іх дзьвюма дачкамі. Японія зьвярнулася да Злучаных Штатаў з просьбай зьлітавацца над дэзэртырам, і Джэнкінс дабраахвотна здаўся амэрыканскім вайсковым уладам.
XS
SM
MD
LG