Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каралева заклікала немцаў і брытанцаў адкінуць стэрэатыпы


Брытанская каралева Элізабэт падчас свайго візыту ў Нямеччыну заклікала народы абедзьвюх краін не забываць гісторыю, але і не аддавацца пад уладу старых крыўдаў. Зьвяртаючыся да ўрадоўцаў, у тым ліку да прэзыдэнта Нямеччыны Хорста Кёлера, каралева прыгадала аб пакутах немцаў і брытанцаў падчас Другой сусььветнай вайны і зьвярнула ўвагу на цяперашняе пасьпяховае супрацоўніцтва ў рамках NATO і Эўразьвязу. 3 лістапада каралева адведае дабрачынны канцэрт і Катэдральны касьцёл у Дрэздэне. Брытанцы бамбавалі Дрэздэн незадоўга да канца Другое сусьветнае вайны, што паслужыла прычынай гібелі як найменш 35 тыс. чалавек.
XS
SM
MD
LG