Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гарвыканкам забараніў камуністам правядзеньне шэсьця й мітынгу 7 лістапада


Уладзімер Глод, Менск Афіцыйны адказ з адмовай паступіў на адрас кіраўніцтва Партыі камуністаў Беларускай 2 лістапада.

Сталічныя ўлады дазваляюць толькі ўскласьці кветкі да помніку Леніну на плошчы Незалежнасьці. Прычым колькасьць удзельнікаў гэтага мерапрыемства не павінна перавышаць 100 асобаў.

Сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларускай Алена Скрыган гаворыць, што іхная партыя мела значна шырэйшыя пляны:

(Скрыган: ) "Мы прасілі шэсьце ад Кастрычніцкай плошчы да Дома-музэя І зьезду РСДРП і мітынг у парку Горкага. Дазволілі толькі ўскладаньне кветак, да таго ж, без перашкоды пешаходам і транспарту. Хаця ўсім вядома, што там ніякіх пешаходаў і транспарту няма: усё перакапана й усё зачынена”.

Алена Скрыган таксама заўважыла, што згодна з заканадаўствам гарвыканкам мусіў альбо дазволіць акцыю, альбо патлумачыць, зь якіх прычынаў яна забараняецца. Аднак гэта не было зроблена.

Нагадаем, што ПКБ ужо двойчы прабавала судзіцца з сталічнымі ўладамі. І абодва разы суды занялі бок уладаў.
XS
SM
MD
LG