Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскія журналісты выступаюць у падтрымку Паўла Мажэйкі


Сяргей Астраўцоў, Горадня 2 лістапада гарадзенская філія Беларускай асацыяцыі журналістаў прыняла заяву з нагоды пакараньня адміністрацыйным арыштам Паўла Мажэйкі — кіраўніка філіі.

Учора яго пасадзілі на сем сутак за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці — так пастанавіў Ленінскі раённы суд. Павал адразу абвясьціў, што будзе галадаць за кратамі.

Журналісты лічаць арышт свайго калегі — чарговай праявай палітычнага ціску на незалежных журналістаў. Яны заяўляюць аб сваёй салідарнасьці зь ім. Сябры гарадзенскага БАЖу вырашылі пачынаць кожны новы дзень са званка ў міліцэйскі спэцпрыёмнік і штодня цікавіцца станам Паўла Мажэйкі, які галадае за кратамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG