Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў ЗША: у некаторых штатах выбарчая актыўнасьць сягае 86%, вельмі актыўна галасуе моладзь


Алеся Сёмуха, Вашынгтон Паводле зьвестак з некаторых штатаў, выбарчая актыўнасьць сягае да 86%, як прыкладам у штаце Арэгон. Наагул па краіне лічба зарэгістраваных трохі ніжэйшая – 71%. Але гэта на 3% (альбо на 10 мільёнаў грамадзян ЗША) больш, чым у папярэднія выбары ў 2000 годзе.

Цікава, што сёлетнія выбары прывабілі болей моладзі, чым мінулыя. На сёньня зарэгістравана паўтара мільёны болей новых выбаршчыкаў ва ўзросьце паміж 18 і 30 гадамі. Гэта якраз тая катэгорыя амэрыканцаў, думка якіх амаль не трапляе ў традыцыйныя апытаньні, што праводзяцца па хатніх тэлефонах, бо бальшыня маладых амэрыканцаў карыстаецца мабільнымі тэлефонамі. Адначасова гэта катэгорыя актыўна глядзіць лібэральныя праграмы кабэльнай тэлевізіі й атрымлівае шмат навін з інтэрнэту або праграмаў тэлегумарыстаў. Так што галасы маладых могуць трохі зьмяніць тую карціну, якую падавалі традыцыйныя апытаньні і хутчэй за ўсё не на карысьць прэзыдэнта Буша.

Сёньня я з самае раніцы падышла на свой выбарчы ўчастак у штаце Вірджынія і на свае вочы бачыла незвычайную люднасьць. Гэта ня першае маё галасаваньне, але я ўпершыню бачу такую выбарчую актыўнасьць. Вірджынія – штат, які традыцыйна галасуе бальшынёй за рэспубліканцаў за выключэньнем, бадай, некалькіх рэгіёнаў, у тым ліку і майго. Галасы за дэмакратаў тут звычайна трацяцца ў агульнай колькасьці галасоў за рэспубліканцаў. Тым ня менш сёньняшняя актыўнасьць на ўчастках паказвае, што людзі ня лічаць свой голас страчаным.

А 9-й раніцы чарга каля майго ўчастка была настолькі вялікай, што каб прагаласаваць трэба было чакаць каля гадзіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG