Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да урнаў у ЗША прыйдзе як найменш 120 млн выбарцаў


ВАШЫНГТОН. У ЗША доўжацца прэзыдэнцкія выбары. Экспэрты прадказваюць, што да урнаў прыйдзе прынамсі 120 млн. выбарцаў. 4 гады таму свае галасы аддалі 106 млн. амэрыканцаў. Сёньня ўжо прагаласавалі 71%. Дж.Буш пасьля галасаваньня ў родным Тэхасе выказаў спадзяваньне, што ўдасца пазьбегнуць тых складанасьцяў, якія ўзьніклі на мінулых выбараў. “Я спадзяюся, што амэрыканскія выбары скончацца сёньня ноччу. Гэта вельмі важна, бо ўвесь сьвет назірае за тым, як працуе нашая дэмакратыя”. Джон Кэры пасьля галасаваньня ў родным Масачусэтсе выказаў спадзяваньне, што выбары пройдуць у строгай адпаведнасьці з законам.
XS
SM
MD
LG