Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цэнтарвыбаркам Украіны зацягвае апублікаваньне вынікаў


КІЕЎ. Цэнтарвыбаркам Украіны зацягвае публікацыю канчатковых вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне. Намесьнік старшыні Цэнтральнае выбарчае камісіі Украіны Яраслаў Давыдовіч паабяцаў абвесьціць вынікі выбараў яшчэ сёньня. Аднак прэсавая сакратарка камісіі Зоя Казаншы заявіла, што гэта будзе магчыма толькі заўтра. Паводле апошніх апублікаваных афіцыйных вынікаў, лідэрам зьяўляецца Віктар Януковіч, які набраў 39.88% галасоў, у той час як Віктар Юшчанка мае 39.22% галасоў. Больш за 2 тыс. прыхільнікаў Юшчанкі рушылі па вуліцах Кіева да будынка Вярхоўнай Рады . Прыхільніца Віктара Юшчанкі Юлія Тымашэнка заявіла, што паводле альтэрнатыўнага падліку галасоў перамог Віктар Юшчанка, які набраў больш за 50% галасоў. Тымчасам старшыня Вярхоўнага Суда Анатолій Ярэма заяіў, што ў суды Ўкраіны зьвярнуліся 42 тыс. 561 грамадзянін Украіны са скаргаю, што ім не далі прагаласаваць мясцовыя выбарчыя камісіі, не занёсшы іх ў выбарчыя сьпісы або сказіўшы зьвесткі .
XS
SM
MD
LG