Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскі гарвыканкам забараніў антыфашысцкі пікет


Алег Супрунюк, Берасьце Сваю адмову мясцовыя ўлады матывавалі тым, што ўдзельнікі акцыі ня здолеюць забясьпечыць грамадзкага парадку і бясьпекі.

З ініцыятывай правесьці пікет выступілі сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада”. Меркавалася, што акцыя адбудзецца 6 лістапада на стадыёне “Будаўнік” і ейныя ўдзельнікі выкажуць сваё стаўленьне да распаўсюду фашызму ў сучаснай Беларусі й сьвеце.

Аднак у гарвыканкаме адмовілі ў правядзеньні пікету, спаслаўшыся на тое, што ў заяўцы не пазначаныя захады, каб забясьпечыць грамадзкі парадак і бясьпеку, мэдычнае абслугоўваньне і ўборку тэрыторыі пасьля масавага мерапрыемства.
XS
SM
MD
LG