Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбух у Багдадзе: 8 чалавек загінулі


БАГДАД. У цэнтры ірацкай сталіцы ў выніку выбуху замінаванага аўтамабілю, якім кіраваў самагубца, загінулі 8 чалавек, а прынамсі 29 – параненыя. Недалёка ад гораду Кіркук паўстанцы пашкодзілі тры трубы, праз якія нафта пампавалася ў Турэччыну. Раніцай авіяцыя ЗША збамбавала меркаваныя базы паўстанцаў у горадзе Эль-Фалюджа. Учора ў Багдадзе экстрэмісты захапілі ў закладнікі 6 чалавек - амэрыканца, грамадзяніна Нэпалу і чатырох ірацкіх ахоўнікаў, двое зь якіх былі пазьней адпушчаныя.
XS
SM
MD
LG