Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: пачаліся перамовы ў справе вызваленьня супрацоўнікаў ААН


КАБУЛ. У Аўганістане пачаліся перамовы ў справе вызваленьня трох супрацоўнікаў ААН, якія былі выкрадзеныя тыдзень таму ў Кабуле. Пра гэта паведаміў адзін з удзельнікаў перамоваў – прадстаўнік групоўкі “Войска мусульманаў”, якая ўтрымлівае закладнікаў. Экстрэмісты пагражаюць забіць закладнікаў, калі ня будуць вызваленыя ўсе вязьні-талібы і ваяўнікі “Аль-Кайды”. З патрабаваньнем неадкладна вызваліць закладнікаў да экстрэмістаў зьвярнулася ўплывовая Рада мусульманскіх сьвятароў, прадстаўнікі якой заявілі, што выкраданьне людзей несумяшчальнае з вучэньнем Ісламу.
XS
SM
MD
LG