Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН: суданскія ўлады перашкаджаюць аказаньню дапамогі ўцекачам ў правінцыі Дарфур


ЖЭНЭВА. Прадстаўнікі ААН у Судане паведамляюць, што суданскія ўлады перашкаджаюць аказаньню дапамогі ўцекачам ў правінцыі Дарфур. Войска і паліцыя заблякавалі некалькі лягэраў для ўцекачоў. Супрацоўнікі ААН мяркуюць, што ўлады хочуць сілай прымусіць людзей пакінуць лягэры і вярнуцца ў свае дамы. У Дарфуры ў выніку рэпрэсіяў арабскіх узброеных аддзелаў супраць чорнаскурага насельніцтва правінцыі, загінулі ўжо больш за 50 тысячаў чалавек, а ўжо амаль два мільёны былі вымушаныя ўцякаць са сваіх дамоў.
XS
SM
MD
LG