Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 2 лістапада


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 2 лістапада

“Наша ніва”, 1914 год:

“У часе страшнай чатырохдзённай бомбардоўкі крэпасьці Осоўца ва ўсёй аколіцы каля Нёману, на вёрст 50–60 кругом, выразна чутны былі рэхі выстрэлоў с цяжкіх арудзій; дрыжала зямля, звінелі шыбы ў хатах. Голдоўскія (Лідзкага павету) селяне, хаваўшые у гэтым часе у ямы бульбу, расказваюць, што зямля так дрыжэла, што нельга было капаць ям: пясок што мінуты абсыпаўся і спаўзаў. Шмат каму так і неўдалося схаваць на зіму бульбу”.

“Савецкая Беларусь”, 1924 год:

“Надоечы на абшары Ратамскага сельсавету, у 10 гадзін вечара, на праяжджаючага старшага міліцыянэра Заслаўскага райёну напалі чатыры цямнякі-забойцы; адабралі рэвальвэр і 470 рублёў грошай, нарэшце зьвязалі рукі і крэпка пабілі, так што міліцыянэр, праляжаўшы да раніцы, прышоў да розуму і чуць прыплёўся ў Ратамскі сельсавет”.

“Вечерний Минск”, 1974 год:

“Упершыню ў нашым горадзе адкрыты Дом сямейных урачыстасьцяў. Такі назоў абраны невыпадкова. У трох прасторных залях можна адсьвяткаваць вясельле, юбілей, дзень народзінаў, арганізаваць сустрэчу вэтэранаў вайны і працы, банкет, вечар праводзінаў у шэрагі Савецкай Арміі й выпускную вечарыну. На вашу просьбу Дом сямейных урачыстасьцяў прадставіць для маладых і юбіляраў прыгожа аформленыя аўтамашыны “Чайка” ці “Волга”. Менскі камбінат бытавых паслуг”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG