Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША ды ЭЗ заклікаюць Кіеў запабегчы парушэньняў заканадаўства аб выбарах


БРУСЭЛЬ. Эўразьвяз заклікаў украінскія ўлады запабегчы парушэньняў заканадаўства аб выбарах напярэдадні маючыга адбыцца праз 3 тыдні другога туру галасаваньня. У заяве, якую распаўсюдзіў ўрад Галяндыі, што цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, аб’яднаная Эўропа папярэджвае Кіеў, што правядзеньне другога тура прадэманструе тое, наколькі сытуацыя ўва Ўкраіне адпавядае дэмакратычным стандартам. Прэсавы сакратар Дзярждэпартаманту ЗША Адам Эрэлі заявіў, што Вашынгтон разьдзяляе меркаваньні эўрапейцаў. Эрэлі падкрэсьліў, што Злучаныя Штаты будуць разглядаць пытаньне, наколькі сумленнымі былі выбары перш, чым прыняць канчатковае рашэньне што да нейкіх мер у дачыненьні да Кіеву.
XS
SM
MD
LG