Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку выкрадзеныя 6 супрацоўнікаў кампаніі з Савудаўскай Арабіі


БАГДАД. У Іраку невядомыя ваяўнікі выкралі з офісу савудаўскай кампаніі 6 чалавек, сярод якіх – чатыры іракцы, амэрыканец ды непалец. Адзін зь ірацкіх ахоўнікаў быў забіты пад час нападу. Падрабязнасьці нападу не паведамляюцца. Тэрарыстычная групоўка “Войска Асар ас-Суна” узяла на сябе адказнасьць за забойства віцэ-губэрнатара Багдаду Хатам Карыма. Учора раніцай ён быў расстраляны ў сваім аўтамабілі. У Рамадзі адбыліся сутычкі з паўстанцамі-сунітамі. Прынамсі тры чалавекі былі забітыя, паміж імі – апэратар кампаніі “Рэйтэрс”, грамадзянін Іраку. Амэрыканскія войскі ўчора працягвалі абстрэл пазыцыяў паўстанцаў у горадзе Фалюджа.
XS
SM
MD
LG