Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня - прэзыдэнцкія выбары ў ЗША


ВАШЫНГТОН. У ЗША сёньня адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Паводле папярэдніх апытаньняў розьніца ў колькасьці прыхільнікаў абодвух кандыдытаў – цяперашняга прэзыдэнта ЗША, рэспубліканца Джорджа Буша і яго суперніка ад Дэмакратычнай партыі Джона Кэры занадта маленькая, каб рабіць нейкія прагнозы вынікаў выбараў. Учора Джордж Буш і Джон Кэры зрабілі апошнюю спробу сабраць галасы нявызначаных выбарцаў. Джордж Буш плянуе завяршыць кампанію ў сваім родным штаце Тэхас, дзе і прагаласуе. Джон Кэры вяртаецца ў Бостан. У апошні дзень перадвыбарчай кампаніі Джордж Буш заклікаў да бескампраміснай барацьбы з тэрарызмам, а Кэры зноў зьвінаваціў Буша ў тым, што той раскалоў нацыю. У выбарах возьмуць удзел болей за 100 мільёнаў амэрыканцаў. Мільёны прагаласавалі загадзя ў 32 штатах, дзе дазволенае датэрміновае галасаваньне. У 34 з 50 штатаў выбарцы будуць таксама абіраць сэнатараў, адначасова будуць абраныя 435 чальцоў Палаты прадстаўнікоў. Рэспубліканская і Дэмакратычная партыя заключылі дамовы з тысячамі юрыстаў, якія будуць сачыць за тым, як адбываецца галасаваньне. На выбарах будуць прысутнічаць блізу 90 назіральнікаў з АБСЭ.
XS
SM
MD
LG