Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сьметніку ў Барысаве знойдзеныя некалькі дзясяткаў бюлетэняў – усе з галасамі “супраць”


Юры Дракахруст, Прага У Барысаве знойдзеныя 62 запоўненыя бюлетэня для галасаваньня на рэфэрэндуме. Пра гэта паведаміў актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Барысава, былы кандыдат ў дэпутаты па Барысаўскай вясковай акрузе Віктар Гарбачоў.

Паводле Гарбачова, адзін зь сябраў ягонай ініцыятыўнай групы знайшоў бюлетэні ў сьметніку каля школы № 24 г.Барысава, дзе знаходзіўся 42-і выбарчы ўчастак.

Усе знойдзеныя бюлетэні былі падпісаныя дзьвюма сябрамі выбарчай камісіі, і ва ўсіх іх на пытаньне рэфэрэндуму быў пазначаны адказ “супраць”.

Віктар Гарбачоў мяркуе, што гэтыя бюлетэні былы незаконна ўзятыя з выбарчых скрыняў і замененыя іншымі – з адказам “так” на пытаньне рэфэрэндуму.

(Гарбачоў: ) “Прынёс мне 62 бюлетэні. Менавіта па рэфэрэндуме. Ззаду на кожным бюлетэні стаяць подпісы камісіі – двух чалавек. Як і належыць. І ў гэтых бюлетэнях – 48-ы выбарчы ўчастак – у квадраціку, дзе напісана “супраць” стаіць “птушачка”. Іншым словам, гэта бюлетэні супраць зьменаў у Канстытуцыі, вынутыя са скрыняў і выкінутыя. А на іх месца былі пакладзены “добрыя” бюлетэні”.

З нагоды знаходкі актывісты АГП рыхтуюць позву ў гарадзкую пракуратуру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG