Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Назіральнікі ад АБСЭ, Рады Эўропы і НАТА заявілі, што выбары ва Укріане не адпавядалі дэмакратычным стандартам


КІЕЎ. Прадстаўнікі аб’яднанай місіі АБСЭ, Рады Эўропы і НАТА заявілі, што прэзыдэнцкія выбары ва Украіне не адпавядаюць Эўрапейскім стандартам. Брус Джордж, кіраўнік місіі АБСЭ ў Кіеве, заявіў, што цяперашнія прэзыдэнцкія выбары гэта “крок назад” у параўнаньні з парлямэнцкімі выбарамі 2002-га году. (Джордж) “Зь цяжкім сэрцам я хачу сказаць, што на падставе нашых назіраньняў, мы пастанавілі, што прэзыдэнцкія выбары 2004 году не адпавядалі значнай колькасьці стандартаў АБСЭ, Рады Эўропы ды іншых эўрапейскіх стандартаў дэмакратычных выбараў” Назіральнікі зьвярнулі ўвагу на тое, што дзяржаўныя мэдыі падтрымлівалі толькі аднаго з галоўных кандыдатаў – прэм’ера Віктара Януковіча, а дзяржаўныя структуры ўмешваліся ў выбарчую кампанію апазыцыйнага кандыдата. Між тым Цэнтарвыбаркам Украіны абвесьціў, што пасьля падліку 94% бюлетэняў, Віктар Януковіч апярэджвае апазыцыйнага кандыдата Віктара Юшчанку менш чым на 1%. Другі тур выбараў прызначаны на 21 лістапада.
XS
SM
MD
LG