Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самагубчы замах палестынскага юнака ў Тэль Авіве: 3 чалавекі забітыя, 32 параненыя


ТЭЛЬ АВІЎ. На кірмашы ў ізраільскай сталіцы выбухнуў замінаваны аўтамабіль, якім кіраваў 16-ці гадовы юнак – загінулі прынамсі 3 чалавекі, а больш за 30 – параненыя. Адказнасьць за замах узяла на сябе групоўка “Народны фронт вызваленьня Палестыны”. Сябра палестынскага ўраду Саэб Эрэкат з гэтай нагоды заявіў: (Эрэкат) “Мы асуджаем гэты замах, як заўсёды асуджалі напады на мірных жыхароў. Мы заклікаем сусьветную супольнасьць зрабіць усё магчымае, каб аднавіць перамовы ў справе ўрэгуляваньня ізраільска-палестынскага канфлікту, бо гэта адзіны шлях спыніць эскаляцыю гвалту. Між тым сёньня ж у лягэры уцекачоў Аскар, дзе жыве сям’я замахоўца-самагубцы, ізраільскія жаўнеры застрэлілі палестынскага падлетка, які кідаў у іх камяні.
XS
SM
MD
LG