Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Захопнікі закладнікаў у Аўганістане працягнулі тэрмін ультыматуму


КАБУЛ. У Аўганістане ўлады працягваюць высьвятляць, ці мае хтосьці са службоўцаў урадавых структураў дачыненьне да выкраданьня трох супрацоўнікаў ААН. Паводле прадстаўніка міністэрства абароны генэрала Азімі, захоп закладнікаў ня быў бы магчымы без дапамогі знутры. Між тым захопнікі працягнулі тэрмін ультыматуму да пятніцы. Да гэтага часу яны патрабуюць вызваліць ўсіх вязьняў-талібаў і ваяўнікоў Аль-Кайды. Усе трое закладнікаў – замежнікі з Косава, Паўночнай Ірляндыі і Філіпінаў.
XS
SM
MD
LG