Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ заяўляе пра масавыя парушэньні падчас прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне


RFE/RL 1 лістапада місія назіральнікаў АБСЭ ў Кіеве распаўсюдзіла папярэднюю заяву, у якой заяўляе, што першы тур прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне 31 кастрычніка не адпавядаў эўрапейскім стандартам дэмакратычнасьці выбараў.

Нягледзячы на гэты, АБСЭ адзначае высокі ўзровень палітычнай актыўнасьці й грамадзкай супольнасьці, што сьведчыць пра эвалюцыю дэмакратыі ва Ўкраіне.

За выбарамі ва Ўкраіне назіралі каля 600 прадстаўнікоў АБСЭ, Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы й Эўрапарлямэнту.

Сярод парушэньняў яны адзначылі: перадузятасьць дзяржаўных СМІ, выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу на карысьць Віктара Януковіча, перашкоды з боку адміністрацыі пры правядзеньні кампаніі апазіцыйных кандыдатаў, неадэкватная рэакцыя ЦВК на скаргі грамадзянў.

Ганаровы прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Брус Джордж заявіў:

(Джордж: ) “Зь вялікай журботай на сэрцы мы прыйшлі да высновы, што выбары не адпавядалі цэламу шэрагу патрабаваньняў АБСЭ і Рады Эўропы што да дэмакратычнасьці выбараў. Гэтыя выбары ёсьць крокам назад у параўнаньні з выбарамі 2002 году”.
XS
SM
MD
LG