Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія сябры КХП БНФ ушанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў


Браніслава Станкевіч, Віцебск Як і штогод на Дзяды, яны наведалі тыя мясьціны, дзе ў 1930-1950-я гады былі расстраляныя жыхары Віцебску і навакольных вёсак.

Сябры КХП БНФ прыйшлі сёньня на Ўсьпенскую горку, дзе напярэдадні вайны, у 1941-м годзе, паводле ўспамінаў сьведкаў-віцяблянаў, у вялізнай агульнай магіле былі жыўцом закапаныя вязьні тутэйшай турмы НКВД. Сямёра партыйцаў усталявалі там сымбалічны памятны крыж, запалілі сьвечкі ды ўсклалі кветкі.

Кветкі былі ўскладзеныя таксама ў яры каля Летняга амфітэатру. У гэтым месцы таксама ляжаць ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў – у 30-я гады мінулага стагодзьдзя тут расстралялі некалькі соцень жыхароў Віцебску.

Напрыканцы свае акцыі сябры КХП БНФ усклалі кветкі да помніка Ўладзімеру Караткевічу – пісьменьніку, які адным з першых нагадаў беларусам пра тое, што трэба шанаваць сваю гісторыю ды берагчы памяць пра дзядоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG