Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля падліку траціны булетэняў на ўкраінскіх выбарах наперадзе Віктар Януковіч


КІЕЎ. У сталіцы Ўкраіны працягваецца падлік галасоў на прэзыдэнцкіх выбарах. Паводле першых зьвестак наперадзе прэм’ер-міністар Украіны Віктар Януковіч. Пасьля падліку 29% булетэняў было адзначана, што за Віктара Януковіча аддалі свае галасы 47,3% выбарцаў. У падтрымку Віктара Юшчанкі выказаліся 32,7% удзельнікаў галасаваньня. Паводле практычна ўсіх экспэртаў, пераможца выбараў вызначыцца ў другім туры. Назіральнікі зафіксавалі шматлікія парушэньні пад час выбараў. Яўка выбарцаў склала 75%.
XS
SM
MD
LG