Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірацкі ўрад папярэджвае пра магчымыя ахвяры сярод мірнага насельніцтва ў Фалюджы


БАГДАД. Прэм’ер-міністар пераходнага ўраду Іраку Іяд Аляўі папярэдзіў, што намаганьні мірным шляхам вырашыць сытуацыю ў Фалюджы перайшлі ў фінальную стадыю. Аляўі падкрэсьліў, што спадзяецца на вырашэньне праблемы без ваеннага супрацьстаяньня. Але ён адзначыўў, што ў выпадку пачатку баявых дзеньняў ахвяры сярод мірных жыхароў будуць непазьбежнымі. Амэрыканскія войскі правялі бамбаваньне пазыцыяў паўстанцаў у Фалюджы. Сутычкі адбыліся таксама ў горадзе Рамадзі, дзе былі забітыя 7 іракцаў. У нядзелю 15 іракцаў сталі ахвярамі ракетнага абстрэлу гораду Тыкрыт. Паводле афіцыйных уладаў абстрэл правялі паўстанцы.
XS
SM
MD
LG