Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Экспэрты мяркуюць, што будзе другі тур выбараў ва Ўкраіне


КІЕЎ. Згодна са зьвесткамі exit-poll, праведзенага Інстытутам сацыяльнай інфармацыі, Інстытутам прававога грамадзтва і Інстытутам адкрытай палітыкі (Украіна), кандыдат на пост прэзыдэнта Віктар Юшчанка атрымаў 51,1% галасоў выбарцаў. За Віктара Януковіча аддалі свой голас 32,8% выбарцаў. Паводле іншага экыт-полу, больш галасоў набраў Віктар Януковіч – 43% супраць 30%, пададзеных за Віктара Юшчанку. Экспэрты схіляюцца да таго, што хутчэй за ўсё, будзе другі тур выбарчага працэсу. Назіральнікі зафіксавалі сур’ёзныя парушэньні выбарчага працэсу.
XS
SM
MD
LG