Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле некаторых зьвесткаў, ва Ўкраіне Юшчанка апярэджвае Януковіча на 7-8%.


Паводле апытаньня выбарцаў, якія прагаласавалі, Юшчанка апярэджвае Януковіча на 7-8%. Віктар Юшчанка заявіў, што ў выпадку масавых парушэньняў “не аддасьць перамогі”. Папярэднія вынікі выбараў стануць вядомыя сёньня ўначы. За ходам выбараў назірае супрацоўнік украінскай рэдакцыі “Радыё Свабода” Зэнон Фрыс. У інтэрвію Беларускай Свабодзе сп. Фрыс сказаў: (Фрыс:) -- На цяперашні час можна сказаць: шмат парушэньняў падчас выбараў. У тым ліку і такога характару: выбарцы не маглі прагаласаваць, іх не было ў сьпісах, або ім казалі: чаго вы прыйшлі, вы ўжо прагаласавалі. І такія парушэньні характэрныя не для аднаго рэгіёну – літаральна для ўсёй Украіны. Складаецца ўражаньне, што гэта рабілася наўмысна. Тая ж праблема і на замежных участках. Тры вядучыя сацыялягічныя службы Украіны па зьвестках на першую палову дня паведамлялі па выніках exit-poll, што Юшчанка апярэджвае Януковіча на 7-8%. Адна з расейскай сацыялягічных службаў паведаміла, што перамагае Януковіч. Некаторыя ўкраінскія палітолягі кажуць, што хоць і зь невялікім адрывам, але пераможа Юшчанка.
XS
SM
MD
LG