Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне развальваюцца скрыні для галасаваньня


Выбары ва Ўкраіне падыходзяць да завяршэньня. Наезалежныя назіральнікі і прыхільнікі Віктара Юшчанкі паведамляюць аб шматлікіх парушэньнях, міжнародныя назіральнікі камэнтароў пакуль не даюць. Віктар Юшчанка заявіў, што ў выпадку масавых парушэньняў “не аддасьць перамогі”. На цяперашні час прагаласавалі больш за 50% выбарцаў. Участкі закрыюцца а 20 гадзіне па кіеўскім часе. Першыя вынікі стануць вядомыя ўначы. Кіраўнік Выбарчай камісіі Сяргей Ківалаў прызнаў, што ёсьць праблемы ў ходзе галасаваньня, у прыватнасьці, парушэньні пры складаньні сьпісаў. Паведамляецца пра кепскую якасьць скрыняў для галасаваньня, якія развальваюцца.
XS
SM
MD
LG