Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Беларусі прайшло традыцыйнае шэсьце на Дзяды


МЕНСК. Каля 350 чалавек узялі удзел у традыцыйным шэсьці, прысьвечаным дню памяці продкаў "Дзяды", які традыцыйна адзначаецца ў Беларусі напачатку лістапада. Акцыю арганізавала Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ. У 12.30 удзельнікі шэсьця накіраваліся па вуліцах горада ў Курапаты, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў 1930-1940 гадоў. Дэманстранты несьлі транспаранты, бел-чырвона-белыя сцягі, таксама крыжы, якія пазьней устанавілі ва ўрочышчы.
XS
SM
MD
LG