Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскі мэджліс ухваліў законапраект аб працягу ядравых дасьледаваньняў


ТЭГЕРАН. Парлямэнт Ірану ў цэлым ухваліў законапраект аб аднаўленьні распрацовак па атрыманьню узбагачанага ўрану. Раней ЗША і краіны Эўразьвязу заклікалі Іран закрыць праграму, якая можа прывесьці да распрацоўкі ядравае зброі. Узамен краіны Эўразьвязу прапанавалі Ірану пастаўку мірных атамных тэхналёгіяў. Прадстаўнік іранскага боку Хамід Рэза Асыфі заявіў, што Тэгеран цяпер плянуе далейшыя перамовы па гэтым пытаньні. Кіраўнік парлямэнцкай камісіі па міжнародных сувязях Алаэдын Бруджардзі заявіў, што парлямэнт ягонае краіны мае права абмяркоўваць выкарыстаньне ядравай энэргіі ў мірных мэтах. (Бруджардзі:) – Нашая краіна адкрывае дзьверы для таго, каб сьвет мог спраўдзіць, што мы не спрабуем стварыць атамную бомбу. Але мы не адмаўляемся ад сваіх заканадаўчых правоў. Мы захоўваем кампэтэнцыю што да ядравых дасьледаваньняў
XS
SM
MD
LG