Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэакцыя на заяву Усамы бін Лядэна


КАБУЛ. Амэрыканскія вайскоўцы, разьмешчаныя ў Аўганістане, заявілі, што раней ці пазьней зловяць Усаму бін Лядэна. Прамаўляючы пасьля таго, як тэлекампанія “Аль-Джазіра” паказала відэёзапіс з выступам бін Лядэна, прадстаўнік войска ЗША маёр Скот Нэльсан заявіў: (Нэльсан) “Усама бін Лядэн знаходзіцца, хутчэй за ўсё, у Аўганістане ці ў памежных раёнах Пакістану. Мы пакуль дакладна ня ведаем. Аднак я падкрэсьліваю, што злавіць бін Лядэна гэта толькі справа часу”. Між тым, сам бін Лядэн у часе выступу пагражаў Злучаным Штатам новымі замахамі. Кіраўнік, “аль-Кайды”, у прыватнасьці, сказаў: (бін Лядэн) “Я зьвяртаюся да вас амэрыканцы і хачу патлумачыць як пазьбегнуць новага нападу. У адрозьненьне ад таго, што кажа Джордж Буш, мы ня супраць свабоды, а наадварот. Мы не заатакавалі, прыкладам, Швэцыю. Мы ваюем супраць вас менавіта таму, што мы – вольныя людзі і хочам прынесьці свабоду ўсім народам. Як вы пагражаеце нашай бясьпецы, так і мы вашай”. У сваю чаргу прэзыдэнт ЗША Джордж Буш, камэнтуючы заяву бін Лядэна, сказаў: (Буш) “Няхай яны ясна зразумеюць – ніякія ворагі ня змогуць запалохаць амэрыканцаў. Я упэўнены, што з гэіым згодны і сэнатар Кэры. Хачу таксама сказаць амэрыканскаму народу: мы ваюем з гэтымі тэрарыстамі і абавязкова іх пераможам”
XS
SM
MD
LG