Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Косаве адбудзецца пералік галасоў, пададзеных на апошніх выбарах


ПРЫШЦІНА. Асобы, адказныя за правядзеньне выбараў у Косаве, абвесьцілі, што адбудзецца пералік усіх 660 тыс. галасоў, пададзеных на апошніх выбарах, якія адбыліся на гэтым тыдні. Пералік неабходны з-за недакладнасьцяў у падліку галасоў. Паскаль Фіешы, кіраўнік місіі АБСЭ ў Косава, заявіў, што пералік зойме каля трох дзён. З папярэдніх зьвесткаў вядома, што перавагу атрымоўвае партыя прэзыдэнта Косава Ібрагіма Ругавы, але гэтай перавагі недастаткова, каб сфармаваць аднапартыйны ўрад.
XS
SM
MD
LG