Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 29 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 29 кастрычніка.

“Звязда”, 1934 год. Адозва групы настаўнікаў, старшыняў калгасаў і партсакратароў:

“Сотні тысяч, мільёны мастацкіх кніг праглынае наша ненасытная краіна. Вялікая колькасць кніг ідзе ў вёску, у калгас, МТС, соўгасы. Прышоў час, аб якім марыў калісці паэт Некрасаў. Мужык нясе з базара да сябе ў хату “не милорда глупого”, а кнігі высокай якасці… Гэты паход павінен ахапіць дзесяткі тысяч сялян. Як мінімум, мы прапануем да канца бягучага года калектыўна прачытаць і разгледзець наступныя пяць кніг: 1. “Мать” М.Горкага, 2. “Поднятая целина” М.Шолахава, 3. “Железный поток” Серафімовіча, 4. “Дрыгва” Якуба Коласа, 5. “Спалох на загонах” П.Галавача”.

“ЛіМ”, 1954 год:

“Пекін. Саюз кітайскіх пісьменнікаў. Тав-шу Мао Дуню. Пісьменнікі Савецкай Беларусі ад усёй душы віншуюць вас, дарагія таварышы і сябры, з вялікім нацыянальным святам — пятай гадавінай Кітайскай Народнай Рэспублікі. Мы заўсёды з вамі мыслямі, думамі, сэрцамі. Сардэчна жадаем вам новых поспехаў у творчай працы, у стварэнні твораў, вартых гераічных спраў вашага вялікага народа, які пад кіраўніцтвам Комуністычнай партыі Кітая будуе новае жыццё, змагаецца за мір і дружбу паміж народамі. Саюз Совецкіх пісьменнікаў Беларускай ССР”.

“Советская Белоруссия”, 1964 год:

“Да ведама абанэнтаў пракату. Менская аўтабаза выдае напракат легкавыя аўтамабілі “Масквіч” 407 і 423. Аўтамабілі выдаюцца грамадзянам, што маюць правы на кіраваньне аўтамабілем і прапісаны пастаянна ў Менску і Менскім раёне. Заяўкі прымаюцца не раней чым за 30 сутак і ня менш за двое сутак да выдачы аўтамабіля. З 1 лістапада кошт пракату зьніжаецца на 15%. База працуе без выходных дзён з 10 да 20 гадзінаў”.
XS
SM
MD
LG