Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША могуць увесьці санкцыі супраць Украіны, калі выбары ня будуць справядлівымі і свабоднымі


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты не выключаюць увядзеньня санкцыяў супраць Украіны, калі заплянаваныя на нядзелю прэзыдэнцкія выбары ня будуць справядлівымі і свабоднымі. Адпаведную заяву ў гэтай справе пашырыла амэрыканская місія ў АБСЭ. У гэтым дакумэнце зганены ўціск украінскіх уладаў на незалежныя мэдыі і афіцыйная падтрымка аднаго з кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта - прэм’ер-міністра Віктара Януковіча. Каля 160 журналістаў, якія прадстаўляюць 6 вядучых прыватных тэлеканалаў Украіны, выказалі сёньня пратэст супраць ўціску на сродкі масавай інфармацыі.
XS
SM
MD
LG