Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рыме падпісаная Канстытуцыя Эўразьвязу


РЫМ. У італьянскай сталіцы адбылося ўрачыстае падпісаньне Канстытуцыі Эўрапейскага зьвзяу. На пачатку цырымоніі падпісаньня прагучаў гімн Эўразьвязу. Канстытуцыя прадугледжвае ўзмацненьне адзінага кіраваньня Эўразьвязам, а таксама ўзмацненьне ролі аб’яднанай Эўропы ў барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і нелегальнай іміграцыяй. Прамаўляючы перад цырымоніяй, прэм’ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі заявіў: “Яшчэ ніколі ў гісторыі свабода і дэмакратыя не адыгрывалі настолькі важную ролю, аб’ядноўваючы разам сотні мільёнаў людзей”. Канстытуцыю павінны ратыфікаваць ўсяе краіны Эўразьвязу. Восем зь іх маюць намер правесьці ў гэтай справе агульнанацыянальныя рэфэрэндумы. Калі хаця б у адной краіне вынік будзе адмоўны, канстытуцыя ня ўступіць у сілу.
XS
SM
MD
LG