Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арафат перавезены ў Францыю


РАМАЛА. Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Ясір Арафат, стан здароў’я якога гэтымі днямі значна пагоршыўся, дастаўлены самалётам у Францыю, дзе пройдзе курс лекаваньня ў вайсковым шпіталі. Прамаўляючы ў горадзе Рамала, прэм’ер-міністар аўтаноміі Ахмэд Карэй заявіў: (Карэй) “Перадусім, мы спадзяемся, што ён вернецца з добрым здароўем ды ізноў зможа ўзначаліць палестынскі народ ў ягоных намаганьнях у справе стварэньня незалежнай дзяржавы. Лекары лічаць, што непасрэднай пагрозы жыцьцю Арафата няма. Ён мае паніжаную колькасьць трамбацытаў у крыві, што можа быць выкліканае вялікай колькасьцю розных прычынаў.
XS
SM
MD
LG